Torpark
У кантэксьце таго, што адцяпер у нас, напэўна, на час кожнага пікету белтэлекамаўскія під*ры будуць паскудзіць карыстальнікам, варта паведаміць, што браўзэру Torpark больш ня будзе. Аднак, гэта ня сьмерць праекту, а просты рэбрэндынг. Цяперашнія яго кіраўнікі пачалі будаваць камэрцыйны сэрвіс пад назвай XeroBank, і дзеля таго, каб не сутыкацца ў судзе з уладальнікамі гандлёвай маркі tor, пераназвалі праграму ў xB browser.
Базавая вэрсія застаецца бясплатнай, а за грошы прапануецца аксэлерацыя доступу (вядома, што сама сабою сетка tor - штука тармазная).
Праграма як і раней будзе opensource.
Спасылкі:

Comments
Але ёсьць іншы вельмі зручны варыянт - <a href="http://archetwist.com/opera/operator">OperaTor</a>
Additionally, it is even portable on a USB stick so you can take it to work, school, or on vacation.
Гэта ж па-сутнасьці і ёсьць TorPark. Ад зьмены назвы партатыўнасьць ня мусіць зьнікнуць :)
А OperaTor - таксама добра. Тут ужо справа густу.
Цяпер чакаем на IETor :)
Можа я нешта ня тое скачаў, але xB browser у мяне праінсталяваўся.
P.S. Блін, калі ўжо у гэтым воксе дадуць карыстацца ня толькі крывым вісівінгам (тлустыя літары ня хочуць прыбірацца часам), але і нармальным html